13 жніўня 1962 года было арганізавана Высокаўскае сельскае
прафесійнае
вучылішча, якому быў прысвоены № 27.
Праз 2,5 месяцы адбыўся першы набор навучэнцаў - 146 чалавек. Першай
спецыяльнасцю, па якой пачалі падрыхтоўку ў Высокаўскім
СПТВ-27, была спецыяльнасць «Трактарыст-машыніст шырокага профілю» з
кваліфікацыяй
«Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі С» з двухгадовым тэрмінам навучання.
З
8 груп першага набору 2 групы рыхтаваліся для працы на цаліне.
У жніўні 1988 года СПТВ-27 было перайменавана ў ПТВ-158.
22 мая 1995 года ПТВ-158 пераўтворана ў
вышэйшае прафесійнае вучылішча аграпрамысловай вытворчасці з двухузроўневай сістэмай адукацыі. У навучэнцаў
з'явілася
магчымасць
працягваць навучанне на другім узроўні і атрымаць сярэднюю
спецыяльную адукацыю.
17 мая 2000 года, ВПВ АВ перайменавана ў Высокаўскі прафесіянальна-тэхнічны
каледж сельскагаспадарчай вытворчасці.
З мая
2003 года каледж называецца Установа адукацыі «Высокаўскі дзяржаўны
сельскагаспадарчы
прафесіянальна-тэхнічны
каледж»
Высокаўскі
каледж
ганарыцца
сваёй
гісторыяй,
шануе
традыцыі
і сімвалы. У 2010 годзе
зарэгістраваны
лагатып
нашай
навучальнай установы. Раскрытая кніга, як
сімвал імкнення
да
ведаў, кола -
сімвал працы і руху, колас -
імкненне
да
новага,
сімвал
жыцця і маладосці.
У 2006 годзе на тэрыторыі каледжа
з'явіўся памятны
знак:
камень і жалезны
плуг, на шыльдзе высечаны словы Сяргея
Вікулава
"Усяму пачатак - плуг і баразна, паколькі баразна пад вешнім небам мае ўласцівасць - абярнуцца хлебам... Не забывай пра
гэта ніколі: усяму пачатак - плуг і баразна!"
Высокаўскі ДСПТК мае свой гімн. Тэкст напісала Ліна Міхайлаўна Белямук,
пераклад на беларускую мову
зрабіў паэт
Георгій Ліхтаровіч, а музыку напісаў Уладзімір
Грыцук.
Дзе буслянкі вітаюцца
клёкатам
І лагодзяць блакіт
жаўрукі –
Сустракае світанак
Высокае
Пяць стагоддзяў ля
Пульвы-ракі.
Ганарацца рачулкі
вытокамі,
Людзі – спадчынай
роднай зямлі
І мясцінай, дзе першымі
крокамі
Самастойны свой шлях
пачалі.
Наш родны каледж,Ты
веды даеш
І свеціш нам, як
жыццёвы маяк.
Давеку ярчэй для
ўдзячных вачэй –
Святло нашых мар і
надзей!
Дзякуй лёсу, што можам
мы тут расці –
Паміж верных, надзейных
сяброў –
Навучацца ў настаўнікаў
мудрасці
І руплівасці ў нашых
майстроў.
Мы свой досвед памножым
заняткамі,
Каб да ісціны годна
ісці.
Калі веды збіраеш
зярняткамі –
Будзе плён каласіцца ў
жыцці!