Деятельность  музея  в  средствах  массовой  информации

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

49-й Краснознамённой стрелковой дивизии посвящается

Суббота, 16.04.2011.

Навіны Камянеччыны

 

        Вялікай Перамозе сёлета спаўняецца 66 год. Засталося вельмі мала сведкаў жахаў той страшэннай вайны. Але памяць не павінна знікнуць ні з падручнікаў у школе, ні з чалавечых сэрцаў. Для гэтага ладзяцца сустрэчы з ветэранамі, арганізоўваюцца экскурсіі ў месцы, дзе вайна пакінула свой след. А ў навучальных установах дзейнічаюць музеі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай. У нашым раёне іх пяць: у сярэдніх школах №1 і №2 г.Каменец, Рэчыцкай, Свішчоўскай і Высокаўскім сельскагаспадарчым каледжы. Ва ўсіх музеях расказваецца пра розных людзей, пра дасягненні, але ж сутнасць усюды адна і : мы памятаем усіх і кожнага і сваю памяць перададзім нашчадкам.

       Ідэя стварэння музея, прысвечанага 49-й Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, што дыслацыравалася ля заходняй мяжы, узнікла ў Віктара Сідаравіча Кондылева (на здымку) ў 1961 годзе. З ёю ён прыйшоў да былога дырэктара Высокаўскай сярэдняй школы Мікалая Рудэнкі, а ў адказ пачуў: “Лепш за гэта не бярыся, а то выклічуць на кавёр.” Аднак, інтарэс да мінулага (а па прафесіі энтузіяст – настаўнік гісторыі і геаграфіі) перамог. Віктара Сідаравіча вельмі цікавіла, хто пачынаў ваяваць на тэрыторыі высокаўскай зоны ў першыя дні Вялікай Айчыннай. Няхай ім і давялося потым адступаць – гэта яшчэ не азначала, што яны здраднікі. На свой страх і рызыку настаўнік пачаў збіраць групу “Пошук” сярод самых актыўных навучэнцаў тагачаснага прафесійна-тэхнічага вучылішча. А сярод дарослых ідэю падтрымаў сённяшні дырэктар каледжа Юрый Іванавіч Сахарчук. Склад групы часта змяняўся, але зацікаўленыя дзеці заўсёды знаходзіліся. Дзясяткі лістоў паляцелі ў газеты ўсіх рэгіёнаў Савецкага Саюза з просьбамі дапамагчы ў пошуку тых людзей, якім давялося служыць у 49-й Чырванасцяжнай стралковай дывізіі (было вядома, што з 10 тысяч ваенных на той момант у жывых засталося не больш за 180) і якая перастала існаваць у верасні 1941 года ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Сож. Праз некаторы час пачалі прыходзіць адказы з фотаздымкамі, дакументамі, успамінамі. Члены “Пошуку” аналізавалі атрыманыя лісты (а за ўвесь час іх было каля ста), пісалі адказы, стваралі картатэку. Вынікам працы стала адкрыццё экспазіцыі музея ў інтэрнаце (пазней перанесена ў каледж) у 1983 годзе. Калі на расійскім тэлеканале з’явілася перадача “Чакай мяне”, то звярталіся і туды, але – безрэзультатна. Апошні ліст памяці прыйшоў да Віктара Сідаравіча два гады назад з Мінска. У ім жонка пісала пра свайго мужа. Сённяшнія «пошукаўцы» вывучаюць ужо сабраныя матэрыялы, выкарыстоўваюць іх у час экскурсій па музеі. Ёсць тут каскі, кулямётная стужка, супрацьтанкавае ружжо і шмат чаго іншага. Акрамя таго, інфармацыя выкарыстоўваецца ў тэстах, якія склаў Віктар Сідаравіч Кондылеў для выкладчыкаў гісторыі і ваеннай падрыхтоўкі. Па экспанатах музея навучэнцы рыхтуюцца да сесій.

 

Наталля ГРЫЦУК,

 Настасся НАРЭЙКА

 

 

У кнізе “Памяць” Камянецкага раёна ёсць некалькі старонак, прысвечаных 49-й дывізіі. Віктар Сідаравіч звярнуў увагу на тое, што апошняя з іх змяшчае наступную вытрымку з рашэння выканаўчага камітэта Высокаўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў: “В честь ознаменования боевых заслуг 49-й Краснознаменной стрелковой дивизии присвоить звание “Улица 49-й дивизии” продолжению улицы Ленина, начиная от ее пересечения с улицей Социалистической и далее в сторону дер. Лумна”.

 Кніга “Памяць” выйшла ў свет у 1997 годзе, сёння – 2011-ы, аднак, вуліцы 49-й дывізіі да гэтай пары ў горадзе Высокае няма.

 Акрамя таго, гістарычную справядлівасць, на думку Віктара Кондылева, трэба ўстанавіць яшчэ ў адным месцы. У Камянюках ля музея прыроды НП “Белавежская пушча” стаіць помнік гераічным савецкім воінам Байсямбекаву, Махмудаву і Ганчарову (пра яго кніга “Памяць” не ўзгадвае…). Гэтыя людзі здзейснілі подзвіг у цяжкія ваенныя гады, а прозвішчам іх так і не знайшлося месца на помніку.

 

 
 
 
Высоковский ГСПТК
ул.Ленина, 111 г Высокое
Каменецкий район

 

Рейтинг сайтов Дизайн сайта